Слухай сваё!

17 беларускіх hyper-actualіяў

«Не зaганяйся’2», Мн., 2008, «БМАgroup»/«StudFarmat».

Сярод мноства камэрцыйных складанак беларускай папулярнай музыкі зьвяртае ўвагу й ініцыятыва суполкі «StudFarmat», якая выдала ўжо два выпускі харытатыўнай сэрыі «Не заганяйся», прызначанай для азнаямленьня студэнцкага асяродзьдзя з тымі музычнымі зьявамі Беларусі, якіх не пачуеш на радыё, ня ўбачыш па тэлебачаньні («Mauzer», «Глюкі», «Unia», «МясцовыЯ», «Джамбібум»), хоць іхнімі творамі поўняцца ўсе нефармальныя гіт-парады краіны. Вось і другі выпуск складанкі «Не заганяйся» (апошні на гэты час) можна назваць крыніцай найбольш актуальных музычных адкрыцьцяў Беларусі. Пра крыніцу й пагаворам.

Берасьцейскі «!wanted» адчыняе праґраму прышпільным гітом «Песьня хоць трэсьні», вядомым ня толькі наведнікам парталу «AntiShowBiz» у Жытоміры, дзе можна нешта спампаваць, але й рэспандэнтам гіт-параду кліпаў тэлеканалу «BelSat» (http://zapalnicka.eu/glosowanie.php), дзе ён усю восень’2008 трымаўся ў тройцы лідэраў.

А вось калі там рок-фаны галасавалі за песьні «Мой анёл» і «Пра жыцьцё» ад бярозаўскага гурта «МясцовыЯ» (о, беларускі Сіэтл ня дрэмле: «:B:N:», «Кальмары», «МясцовыЯ»), дык выдаўцы зьвярнулі ўвагу на іхні твор «Восень», бо мелі пэўныя канцэпт-задачы: CD выпускаўся да мінулых выбараў пяцітысячным накладам, каб кінуць людзям кліч: не заганяйцеся. Маўляў, ня слухайце хлусьлівых палітыкаў, жывіце сваім розумам, умейце адстойваць свае погляды, даглядаць СВОЙ, а не «агульны» дом. Вось і песьні ня мусілі падсоўваць палітычных рэцэптаў, таму ў гурта «МясцовыЯ» – проста «Восень». Не пра выбары той восені, а проста філязофская лірыка, якую ім пішуць Яўген Францэвіч, Вольга Міхнюк, Кацярына Веразуб. Такія родныя імёны! Vivat, Бяроза!

Нямала гуртоў узбудзілі погук пра сябе, калі іх мала хто чуў. Тут і «Разьбітае сэрца пацана», што згубілі ў студыі адзіную копію альбому «Rоzавы закат», а потым усё ж выдалі той паўнафарматнік (рэцэнзыю шукайце тут, на «BelMusicOrg»), і французскі «Vladivostok», які на львоўскім фэстывалі «BeFree» выконваў на сваёй роднай мове песьню «Жыве Беларусь!», і польскі «Triquetra», які сьпяваў па-польску ды раптам вырашыў скарыць сьвет і паспытаць шчасьця на замежных мовах, першай зь якіх стала… беларуская. Наведнікі «БАСовішча» іх чулі ў 2003, вось і мясцовыя ляніўцы дачакаліся – песьня «Прагул». І тут я магу наўпрост цытнуць свой артыкул пра іх у кнізе «222 альбомы беларускага року»: «…Але найбольш арыґінальным і сьмелым атрымалася музычнае ўвасабленьне "Прагулу", вытрыманага ў жорсткіх рытмах заміраючага сэрца. Нейкі інфаркт міякарду!..»

А песьня «БРСМ» пад брэндам «РСП» акурат прамавала згубленую кружэлку няўрымсьлівых музычных блазнаў з «Разьбітага сэрца пацана». Дый французскі трэк «Zhyvie Belarus!» хоць трохі раскажа нашым мэляманам пра дзіўных аўтараў двух паўнафарматных альбомаў, сярод якіх «Polizei» застаўся ў многіх рок-фэнаў Беларусі толькі ў выглядзе моднага значка на шпацырках. Быў значок, дык вось будзе й песьня.

Не пакінуты пакрыўджанымі й прыхільнікі расейскай папсы ў нашай краіне, бо лаўрэат «БАСовішча’2008» гарадзенскі роў-гурт «Tlusta Lusta» сьмела перапрацаваў па-беларуску папулярную песьню «Ведаеш ты» (улюбёны трэк Стаса Extra Мяльґуя). Так-так, гэта Maksim: – Знаешь ли ты, вдоль ночных дорог шла босиком, не жалея ног… і г.д. Панкі будуць в ударэ! Басанож будуць хадзіць, не шкадуючы ног

Скандальна вядомая магілёўская «Заточка», якая таксама мае ўжо паўнафарматны альбом, мае тут песьню «Ваня» (віртуозьняк проста! асабліва ў цытаваньні Кірылы Слукі, дзе ўжо мы з Альдонай London Мартыненка укатывалісь ад сьмеху). Расшчодрыліся на навяк і іхнія землякі «Глюкі» («Сьпі, мой край»); інтрыґуючы трэк ад зьніклага гурта. А «Джамбібум» працягвае раскручваць найлепшы свой альбомны гіт «Пра казла», выдадзены летась. Не заганяецца й «Unia» зь вядомай песьняй «Крынічанька». Дый «Голай манашцы» ўдалося адкрыць непрыкметныя гітовыя фарбы ў альбомным трэку «Боль» (пакуль рыхтуецца новы рэліз, не праміргайце іхняе «Неба blaкітнае», 2006, бо вартая рэч, энэрґетычная).

А «Дні лятуць» хоць і не прысутнічалі ў першых двух альбомах менскай каманды «zIGZAG», але не ўпершыню выходзіць у сьвет (падселі на яе выдаўцы, факт, але чаму ў тыраж з назвай песьні трапіла й заўвага рэдактара «па-мойму, ня так пішацца»). Пішыце імёны куміраў правільна!

Нямала ў праґраме CD і татальных актуальнасьцяў («Мутнае вока» – «Мутныя вочы», real high grade!, якое разагравала сёлета публіку перад канцэртамі Noize MC па Беларусі, «Jab Club» – «Толькі разам», «Esprit» – «Знайдзі мяне»), і доўгачаканых адкрыцьцяў («Аварыйнае выйсьце» – «Вольны хлапец», «Termin-X» – кавэр «Чароўны мур» з баґажу «Oasis»). Усё цудоўна, але наўрад ці варта трымаць спажыўца за лоха, другім разам прапаноўваючы паўнафарматны дыск без аніякай вокладкі. Калекцыянэры не падзякуюць, а гэта тая катэґорыя публікі, якую ў шоў-бізнэсе пры жаданьні дасягнуць посьпеху трэба пеставаць і шанаваць. А іначайі пяток тупых мультыкаў не ўратуе.

Вітаўт МАРТЫНЕНКА,

музычны крытык.