Слухай сваё!

ПАгляђі НА НЕБА і… зразумееш сутнасць

Яшчэ з год-паўтара таму два хлопчыкі (Яўґен Батурля і Юры Касьцень ці для сваіх Сьведак і Хвядот), аб’яднаныя назвай «Pananieba», сьціпла тусаваліся на ўсіх рэп-канцэртах «БМАgroup», шукаючы поле для засеву сваіх наватарскіх экспэрымэнтаў. Яны казалі, што рэп трэба рабіць іначай, яны дакладна ведаюць як, яны прынясуць рэальныя дывідэнты тым, хто ў іх паверыць. Прызнацца, ім ня надта верылі, бо ўсе так кажуць (ніхто з музыкаў не прыхођіць да выдаўцоў з малітвамі кшталту «Дыпамажыце сірым і нябогім падняцца…»). І ўсё ж неяк удалося юнакам пераканаць Віталя Супрановіча і… вось ужо той выдае другі іхні альбом, залучыўшы да супрацоўніцтва яшчэ й фірму «Vigma». Ђіўная назва альбома «71», пра якую не згасаюць спрэчкі ў сеціве, апынулася толькі фіксацыяй тэлефоннага коду роднага гораду новых рэп-зорак – Вялейкі. Але зьмест альбома яшчэ цікавей за назву.

Чытаць далей…

Лукаткі жыцьцёвага гужа

Песьні Алесі Ўнукоўскай запомніліся многім яшчэ з касэтных рэлізаў, з уђелу ў папулярных CD-складанках кшталту сэрыі «Беларускі хрысьціянскі гіт» або трыб’юта Натальлі Арсеньневай «З крывіцкай сям’і». І вось цалкам новая праґрама амаль на гађіну. Назву альбома Алесі Ўнукоўскай «Не разьбіцца» цудоўна тлумачыць сама мастацкая аздоба выданьня, зробленая Кірылам Мусіенкам: жыцьцё чалавека інтэрпрэтуецца імі як пільны кантроль раўнавагі, пастаўлены перад гужаходцам. А гартаючы буклет, мы спазіраем пакручасты ў лукаткі працяг гэтага жыцьцёвага гужа, у якім насамрэч цяжка, але можна (і трэба) не разьбіцца. Дый мудрасць народную не забывайма: «Узяўся за гуж – не кажы, што ня ђюж».

Чытаць далей…

Музыка бяз музыкі, затое вакалы!..

Першы альбом фальклёрнага гурта «Госьціца» пад кіраўніцтвам Ларысы Сімаковіч («Пералёт-трава», 2004) надзвычай цёпла сустрэла беларуская прэса замежжа й мэтраполіі, трапіў ён і ў рэестры музычнай энцыкляпэдыі «222 альбомы беларускага року» (стар. 267), бо ўжо тады гэта быў міжнародна прызнаны калектыў, але ніхто й не прадбачваў, што пазьней у сьвет выйдуць і больш раньнія студыйныя напрацоўкі калектыва, якія разгорнуць новыя ґрані самавыяўленьня музыкаў. І вось у другі альбом «…І куды што пађелася?» ўвайшлі запісы ђіцячых экспэрымэнтаў спадарыні Ларысы ў пэрыяд 1986-2005 гг.
Зь ђіцячай музыкай у нас насамрэч напражонка нейкая: наўскідку прыгадваю толькі падвойны «Ђіцячы альбом» Сідаровіча з Матафонавай і пару-тройку рэлізаў Вайцюшкевіча («Цацачная крама», «Анёлак», «Калыханкі»). А попыт жа на гэты разьђел музыкі стабільны. І ведаючы таленавітую працу Ларысы Сімаковіч зь ђецьмі ў жанры народнай песьні (якім цудоўным мэтал-вакалістам стаў ейны сын Ян Жанчак, як незабыўна адзначыліся ў зорным супольным праекце «Сьвяты вечар’2000» Жэня Любец і Валерыя Валађько), чакалася й самастойных рэлізаў. І ён выйшаў, дый не бяда, што атрымаўся архіўным. Мо нават тым ён і надзвычай цікавы.

Чытаць далей…

Ёсць Памідоры есьці! ці Есть Помидоры есть!

Неардынарны творчы шлях Аляксандра Памідорава выявіў у ім унівэрсальную асобу, здольную надзвычай адметна праявіцца і ў рок-плыні, і ў рэпе, і ў рэкляме, і ў кіно. Прычым, ягоную рок-творчасць не назавеш надта актыўнай – усяго тры альбомы за апошнія 15 гадоў (ђіўныя «Пьяные гости», 1997; шэдэўральнае «Сьвята пакрађенае», 2002; доўгачаканая «Пафас/Попс/Прапаґанда», 2011), калі не лічыць складанкі. Першы раз я пачуў гэтае імя ў пачатку 90-х ад першага мэнэҗэра леґендарнай «Мроі» Юрася Мурашкі, калі яны разам вучыліся ў Менскім інстытуце культуры. Потым – ягоны яркі ўђел у супольных праектах («Народны альбом», 1997; «Сьвяты вечар’2000», 1999; «Я нарађіўся тут», 2000). Аўтарскіх альбомаў чакалася заўжды, і яны заўжды імпэтна станавіліся рарытэтамі.

Чытаць далей…

Калядныя віншаваньні ад Данчыка

 

У разьђел лёгкай музыкі ўжо неаднаразова перавыдаванай кнігі «222 альбомы беларускага року» ажно шэсць альбомаў прадставіў знакаміты сьпявак з Амэрыкі, залаты беларускі голас – Данчык, а нашыя мэляманы так і ня вераць таму факту. Бо нават ня ў кожнага з сусьветных славутасьцяў столькі набярэцца (напрыклад, 3LP каралёў амэрыканскага арт-року «Pavlovs dog», пяток кружэлак ад французскага электроншчыка Jean Michel Jarre, 4 CD леґендарнага Марка Болана зь ягоным «T.Rex»). А пакуль Фама-недаверак сумняваецца, сапраўдныя калекцыянэры шукаюць абяцаную «БМАgroup» сэрыю 6CD-перавыданьняў, ды ажно з бонусамі. Шукаюць і знахођяць, бо ўжо выйшлі ды пасьпелі парадаваць тысячы калекцыянэраў беларускай фанаґрафіі пяць якасных вытвораў амэрыканскіх студыяў (альбомы Данчыка «Беларусачка», 1978; «Я ад вас далёка», 1985; «Мы адной табе належым», 1989; «Ровесники», 1991; «Мы яшчэ сустрэнемся», 1992). А пра шосты дыск насамрэч ня ведаў нават Данчык, бо запісвала яго з падачы Зьмітра Марчука (старшыні фан-клюбу «Данчык-forever») адна мюнхэнская студыя зь менскага канцэрту артыста ў вялікай залі Белђяржфільгармоніі. Альбом мае назву «Калядныя песьні».

 

Чытаць далей…

«Сузор’е» і шлях ягоных зорак

Быў на рубяжы 70/80-х гадоў такі гурт «Сузор’е», заснаваны ў ђень адкрыцьця ў беларускай сталіцы альтэрнатыўнай кавярні «Сузор’е» – 29 кастрычніка 1977 году. У ім ад першага складу значылася імя ґітарыста Аляксандра Растопчына. Яны першымі вывелі наш rock на прафсцэну, а праз ђесяцігођьђе ў маёй зь Мяльґуем першай кнізе «Праз рок-прызму» зьявіліся такія словы: «Выбраўшы сабе гучную беларускую назву, гурт тым і абмежаваў свой абавязак перад духовай сьвядомасьцю народу. Як сцьвярҗае К. Кастравіцкі ў ґазэце "Чырвоная зьмена" 1982 году, на ягонае пытаньне аб прыналежнасьці калектыва да пэўнай нацыянальнай культуры музыкі адказалі: "Ні да якой. Мы прынцыпова не сьпяваем па-беларуску. Трэба сьпяваць на мове больш распаўсюҗанай, калі працуеш у папулярным жанры"». І вось ђіва: калі гурт раскалоўся, тыя музыкі, што засталіся дома, усё ж дасьпелі да маштабнага беларускага арт-рок альбому «Песьня пра зубра», а з тых, хто апынуўся ў ЗША, акурат Растопчын выдаў інструмэнтальны альбом «Роднае», ці не «прынцыпова» засьпяваўшы па-беларуску «little chorus on "Gray Horse"».

Ня дађена чалавеку прадвызначыць лёс свой, таму найбольш самаўпэўненыя адпрэчвальнікі боскіх наканаваньняў спасьцігаюць тыя каштоўнасьці з большай пакутай. Што адбываецца з чалавекам, у якога за плячыма немалы творчы шлях, а ў краіне роўных магчымасьцяў ён раптам адчувае, што ён ніхто? Яго не прымае рускі хаўрус, бо «гаварыт з какім-та непанятным акцэнтам», а калі кажа «я беларус», яго дакараюць: «Які ты беларус, калі песьні роднай не засьпяваеш».

Чытаць далей…

«Vinsent» – новае відэа і аудыё

Рэпер Vinsent распачаў свой творчы шлях з альбому, натуральна, «Пачатак» («БМАgroup», 2008), выступаў і запісваўся з культавымі асобамі нацыянальнага року й гіп-гопу («:B:N:», «IQ48»), браў уђел у такіх прыкметных CD-праектах, як «Выбіright: права на выбар», «19 сьняжынак праўды», дамогся ратацыі свайго кліпа «Восеньскі вальс» у шэрагу праґрам ОНТ, адзначыўся яскравымі выступамі на шматтысячных open air фэстах у Польшчы, Украіне ды Літве, але беларуская публіка за тры гады зсумавалася па новым куміры, які сваёй песеннай публіцыстыкай рэальна ўстаўляе слухачу мазґоў. І вось вам «Жывы DVD!!!»: як адзначана ў анатацыі выданьня, «гэта канцэнтрацыя эксклюзыўнага аудыё, відэа, фота ды тэкстаў песень айчыннага гіп-гоп артыста, аднаго з найяскравейшых прадстаўнікоў свайго жанру ў краіне».

Вельмі радуе, калі ў гурта (а Vinsent сапраўды ад MC-выступаў перайшоў апошнім часам да сталага складу гурта: ґітарыст Алесь Ґрыґор’еў, басіст Ігар Марынічаў, бубнар Сяржук Падлівахін і сам ён, Зьміцер Папко) выхођіць іх асабісты DVD. Пагођьцеся, зручна, калі ў адным месцы ёсць шанцы знайсьці амаль усё, што толькі можна ўявіць, што датычыцца іхняй творчасьці. Усе тыя кліпы, канцэрты, інтэрв’ю, музыку, фоткі, нейкія відэа-прыколы з гуртом. Бо, мяркуючы па сабе, вельмі шмат часу прахођіць у пошуках нейкіх цікавых, незвычайных мэдыя-файлаў гуртоў, якія на самой справе хацелася б захаваць на памяць, а не пагляђець і выдаліць з кампутара. Акурат прафэсыйна падрыхтаваны DVD зазвычай і ўтрымлівае шмат такога цікавага.

Чытаць далей…

Рамантыка паганскіх фантазіяў

Калі рэцэнзуеш альбом нейкага навічка, дык ёсць шанц прынамсі зьђівіць чытача той самай навізной, а што новага скажаш пра, напрыклад, пяты альбом мэґасупэрзоркі? Аж вось кароль беларускага экстрыму «Znich» ня проста ўражвае сваім пятым паўнафарматнікам («Мроя», 2011), а рэальна ђівіць, ђівіць і ђівіць на кожным кроку, падкідваючы й захапляючыя эмоцыі ад наватарскіх рыфаў, і заслужаную павагу да ўзрослага прафэсыяналізму, і нават нейкія новыя аспэкты філязофскіх разважаньняў.

Пачнем з банальнага, каб адразу не замінала: па-першае, цалкам новую канцэптуальную праґраму кружэлкі не назавеш кароткай (больш за 48 хвілінаў), хоць выдаўцы (як нашы – «БМАgroup», гэтак і расейскія «Coyote records») вырашылі пакінуць тут і пару бонусаў у выгляђе фірменных «зьнічоўскіх» тотал-топаў: 4 хвіліны «Крыжы-абярэгі» і 3 хвіліны «Крыва-крывейта». Але хто ж, частуючыся смачным баршчом, адмовіцца ад лішняй лыжкі сьмятаны ў ім?

Па-другое, шчодрыя славянскія «варнэрброзы» дадалі яшчэ ў дыск чатыры шыкоўныя фоткі гурта «Znich» і ўжо нашумелы відэакліп «Мроя» з загалоўнай песьняй гэтага альбому:

Мая Мроя з табой, агонь віруе змрокам ды болем,

Мая Мроя з табой, я адчуваю гэтую моц – Сваю,

Мая Мроя з табой, я адчуваю гэтую моц – Тваю.

Чытаць далей…

Вось вам і metal-hip-hop ад «IQ48»

Калі хто памятае пачатак новага веку, дык ня зьђівіцца, што гурт «IQ48» пачынаў сваю кар’еру ажно з спробаў гардкору, гэткага хуткага панку 80-х, прапісаўшыся нават у агульнанацыянальнай CD-складанцы «Hardcoreманія: чаду!» (2002, песьня «Зрабілі мой клён»), потым былі паўнафарматныя гіп-гопавыя альбомы «Вар’яты», «Гэроі», якія не пакінулі публіку абыякавай ды сталі ў нас клясыкай жанру. І вось новы рэліз «HMR» (2011), які ці ня сьведчыць аб чарговай зьмене стылю? «Ну а што стаяць на мейсцы, калі творчыя фантазыі пруць», – скажа нехта. І буђе мець рацыю,.. але без транзыстараў. Бо на прэс-канфэрэнцыі ў рэстаране «Камяніца» ўђельнікі гурта заявілі, што гэта проста даніна павагі тым папярэднім пакаленьням музыкаў, хто падарыў ім музычныя захапленьні, натхніў на ўласную творчасць.

Чытаць далей…

Мэтал-сымфонія пра знакі часу

Пачнем з парадоксаў статыстыкі: гэтая ўжо знакавая для Масквы каманда з Гомлі, якая выдала там некалькі пасьпяховых анґельскіх альбомаў пад назвай «Re123», а потым расейскі паўнафарматнік «Клиника» ўжо як «Re1ikt», ад пэўнага часу пачала штурмаваць і нацыянальны алімп, трапіўшы ў такія знакавыя праекты айчыннай фанаґрафіі, як «Беларускі ґлёбус» (2009), 2CD «The Best Rock» (2008), усё ж не зрабіла аншляґу ў сталічным клюбе «Re:Public» да свайго паўнафарматнага беларускага дэбюту 30 кастрычніка 2011-га, але новых дыскаў прадала там рэкордную колькасць (ці ня кожны другі выхођіў адтуль з навінкай). Якія высновы рабіць слухачу з таго факту?

Бадай, не актывісты БНФ ці ТБМ складаюць заўтрашнюю эліту беларускіх рок-фэнаў, прэса якіх так і ня здолела пераканаць сваіх чытачоў, што ў беларускім нефармаце зьявілася зыркае адкрыцьцё – «Re1ikt». Бо цяпер акурат тыя чытачы кусаюць локці ад зайздрасьці да шчасьліўцаў, што адчулі сапраўдную перавагу жывога гуку гамяльчукоў (асабіста ў мяне наплываюць параўнаньні толькі зь менскім канцэртам штатаўскай каманды «ElNiño»). Да таго ж іхняя яўна нестандартная музыка каўбасіла нават тых, каго кампанія разагрэву закінула на марґінэз тагачаснай вечарыны, прымусіўшы вярнуцца ў эпіцэнтр пађеяў падчас сэту «Рэкі прабілі лёд». Дык што ж за музыку прапануе «Re1ikt» у гэтым альбоме, калі іхнія сем кампазыцыяў перакрываюць ажно цэлую гађіну часу?

Чытаць далей…