VICIOUS CRUSADE - «The Unbroken» – 10th Anniversary Edition
У 2009 годзе спаўняецца 10 год з моманту выхаду ў свет другога паўнавартастнага альбому VICIOUS CRUSADE - «The Unbroken», які лічыцца адным з самых значных на беларускай метал-сцэне.
Дзякуючы поспеху альбому гурт праз некалькі месяцаў стаў вядомы не толькі ў сябе на радзіме, але ж і за яе межамі. Песні альбому і зараз гучаць у этэры радыёстанцый. Наогул, за два гады колькасць праслухоўванняў «The Unbroken» на сайце Last.fm перавысіла 60 тысяч.
Альбом у 1999 годзе быў выдадзены на звычайнай касеце, двойчы перавыдаваўся (у 2000 і 2003), стаў калекцыйнай рэдкасцю.
Па выпадку юбілею альбому і ў знак удзячнасці сваім прыхільнікам VICIOUS CRUSADE выдаюць трэцце выданне «The Unbroken» – 10th Anniversary Edition. Новы калекцыйны рэліз будзе ўключаць буклет на 16 старонках, 11 арыгінальных рэмастэрынгаваных трэкаў, а таксама чатыры бонусы, спеціяльна запісаных гуртом з гасцямі-музыкамі.
VICIOUS CRUSADE дадуць канцэрт у сталічным клюбе Westworld Club (Менск, ул. Старажоўская, 15а) з 17.30 до 22.00. На працягу дзьвух гадзін гурт выканае ўсе песні з юбілейнага рэлізу і лепшыя кампазіціі з іх альбомаў.
У канцэрце возьмуць удзел такія гурты як NIGHTSIDE GLANCE, AILLION, EVIL и SYMPHONY OF SEVEN. Алесь Таболіч (ZNICH) выканае традыцыйны гід «Айчына». А Павал Карнюшын (IMPRUDENCE) падрыхтаваў сюрпрыз. Які? Аб гэтым мы даведаемся на канцэрце. Таксама пабачым франкабеларускага гіп-гоп выканаўцу G.Fred.
Альбом «The Unbroken» – 10th Anniversary Edition выдаецца беларускім лэйблам БМА Group. І кожны, кто прыйдзе на канцэрт, будзе мець магчымасць набыць альбом танней. Запрашаем!!!
Кружэлка ўключае наступныя песні:
1. Masquerade Of Piety
2. The Unbroken
3. Dogs Of Justice
4. Land Of Lakes
5. Vicious Circle
6. Exalted Liar
7. Theodore's Song
8. Who Are These Men?
9. Patriot Games
10. Polka
11. Final Chapter
Bonus pack:
12. Masquerade of Piety (sympho-version)
13. Айчына (2009 edition)
14. Pariah (feat. G.Fred)
15. Апошнi спеў

