Сёння 50-ці гадовы юбілей сьвяткуе Вітаўт Мартыненка!

29 верасьня
свой 50-ці гадовы юбілей сьвяткуе вядомы музычны крытык Вітаўт Мартыненка!
Беларуская Музычная Альтэрнатыва шчыра віншуе Вітаўта з днём народзінаў!
Вітаўт Мартыненка шчыльна супрацоўнічае з БМАgroup ад пачатку заснаваньня нашай
ініцыятывы.
Аўтар шматлікіх прадмоў да нашых дыскаў. Яго грунтоўныя тэксты ўдала дапаўняць
музычны складнік СD.
Менавіта ён распрацаваў канцэпцыю сэрыі дыскаў Беларускі Музычны Архіў (Міхась
Забэйда-Суміцкі, Мікола Равенскі, Сяржук Сокалаў Воюш, Віктар Шалкевіч і інш.),
стылістычных энцыклапедый Hard Life/Heavy Music, Hardcoreманія: чаду!, Пасадзіў
дзед RAPку і многіх іншых.
Аўтар тэкстаў гуртоў P.L.A.N., Tesaurus і інш.
Сумесна з Анатолем Мяльгуём яны напісалі першую кнігу пра беларускі рок “Праз
рок-прызму”. Працяг гэтай кнігі “222 альбомы беларускага року… і ня толькі”
выдала БМАgroup.
Жадаем Вітаўту аптымізму, здароўя, паболей рэцэнзій і новых кніг!
Прарвемся!
З павагай,
Беларуская Музычная Альтэрнатыва

