«Мясцовы час» forever!
Лэйбл «БМАgroup» у супрацы з «Prynamsi records» выдаў у 2006 годзе паўторнае выданьне на адным CD двух найлепшых альбомаў («Мой дом», «Ускраіна») полацкага гурта 80-х «Мясцовы час». Ёсць ідэя працягнуць сэрыю такіх двайнікоў рээдыцыяй яшчэ двух шэдэўраў «МЧ», якія называюцца «Слота» і «Халі-Ґалі». Апошні з названых ужо падрыхтаваны да выданьня, але… Выдаўцы зьвяртаюцца да мэляманаў старой загартоўкі, якія захавалі касэтную або лічбавую вэрсію той жа «Слоты», узяць удзел у праекце аднаўленьня нацыянальнай рок-спадчыны. Нагадваем, што ўваходзяць туды наступныя песьні:
Слота
® БМАgroup, 1988
1. Наш шлях.
2. Гэй, хто думае!
3. Гарвыканкам.
4. Гадзіньнік.
5. Ноч у Караліне.
6. Зоркі.
7. Папера – ваш сьцяг.
8. Агонь.
9. Вартаўнік.
10. Мітынґ.
11. Слота.
(5 і 9 трэкі, якія друкаваліся й на LP фірмы «Мелодия», існуюць у іншых вэрсіях)
Маеш цікавыя рарытэты, падары ім шанц новага жыцьця. Пільнаму калекцыянэру ґарантаваны асобнік новага выданьня. Пішыце лісты з прапановамі на адрас: fanclubbudzma@gmail.com Тэлефон 649 08 88.
Максім Піліповіч.

