Бярозаўскі гурт B:N пачынае запіс новага альбома
30 лістапада бярозаўскі гурт B:N адсвяткуе сваё
дванаццацігоддзе. Праўда, у гэты час музыкі плануюць шчыльна займацца запісам
новага трэцяга па ліку студыйнага альбома, таму традыцыйные святкаванне канцэртам
у Мінску перанеслі на 20 лістапада ў клуб Re:Publik. Гурт
адыграе двухгадзінны сэт, складзены са старых песень і некаторых новых
кампазіцый. На разагрэве выступяць Akute – сябры гурта. А ўжо
пасля канцэрта B:N засядзе ў студыі, бо матэрыялу на дыск хапае.
"Мы дамовіліся са студыяй гурта IQ48
"Таксафон", што пасля нашага канцэрта мы едзем на
туды і пачынаем, – кажа вакаліст гурта Алесь Лютыч. – 11
песень плюс бонусы – песні, якія не трапілі ні ў адзін альбом. Мабыць, там
будуць нейкія каверы, паглядзім".
Музыка спадзяецца выдаць новую кружэлку на пачатку наступнага года. Цікава, што
першапачаткова альбом планавалася назваць "Будзь сабой",
але ў выніку аднайменную песню вырашылі замяніць на больш новую і перанесці яе
ў бонусы дыска. Нагадаем, што папярэдні альбом "Жыве
Rock’n’Roll" выйшаў у 2006 годзе.
Канцэрт, пасля якога пачнецца запіс трэцяга, пакуль безназоўнага
альбома, адбудзецца 20-га лістапада ў клубе Re:Publik а 18-й
гадзіне. Квіткі каштуюць ад 30 да 55 тысяч.
Кропкі продажу: клуб Re:Publik, пераходы Я.Коласа, Гум, ГЦ
Купалаўскі, 19 кропка, ГЦ Рыга, 18 кропка.
Даведкі: (029) 649 08 88, (017) 310 31 42
Author: Ілля Маліноўскі, http://euroradio.by

