Слухай сваё!

30 кастрычнiка клуб RE: PUBLIC - прэзентацыя новага альбому Partyzone

 

Мы паразмаўлялі з лідэрам групы Яўгенам Цiлiкаовым і даведаліся, што новага цяпер адбываецца ў гурце Partyzone.

Чула, што змяніўся склад, хто зараз грае ў гурце?

Склад "схуднеў": у групе цяпер адзін гітарыст (я) і няма клавішніка. Бас-гітарыста Алега Клімчанка замяніў Іван Давыдаўскі.

Чаму адбыліся змены ў складзе?

Я мяркую, банальная цякучка кадраў - інтарэсы і прыхільнасці, а таксама ўмовы ўдзелу ў калектывах мяняюцца, музыкі зыходзяць і прыходзяць.

Бывае, калі разам каманду звязвае не музыка, а сяброўства, тады сітуацыя пагражае поўным развалам, у Partyzone іншая сітуацыя - нікога сілай (пераканання) не стрымліваем.

Некалькі месяцаў таму выйшаў Ваш сольны альбом, распавядзіце, калі ласка, пра яго?

Дзе пісалі яго, што хацелі сказаць? Якія складанасці ўзнікалі пры напісанні альбому?

 Пісалі ў сябе на Quadro студыі (www.quadrostudio.org), са звядзеннем і майстарынгам дапамог "Жалезны" Глеб.

 Усё жыццё - гэта чарада ўзлётаў і падзенняў, чорнае і белае, дабро і зло - усё адносна і зменліва, трэба думаць, перш чым вызначыцца ў пошуках сябе. Думайце, дарагія супляменнікі, куды ідзяце, навошта пакутуеце, для каго (чаго) жывяце, не губляйце ні імгнення жыцця дарма - вось пра што "Падаць І ўзлятаць"

 Увогуле, якія могуць узнікаць складанасці, калі займаешся любімай справай, хіба што занадта зацягнулі з выпускам (з мінулага рэлізу мінула ажно 6 гадоў, пра нас, мабыць, і забыліся ўжо, але альбом таго варты.

 

30 кастрычнiка ў клубе RE: PUBLIC разам з гуртам Relikt вы прадставiце новы альбом слухачам, чаго чакаць ад выступу? Сурпрызы якія-небудзь рыхтуеце?

 

Кожны канцэрт - сюрпрыз, і, перш за ўсё, для саміх музыкаў. Ну, песні з новага альбома, вядома ж, будуць прысутнічаць ды і плюс тыя, якія рэдка выконваем на канцэртах, нават NRM-скую "ПартызОнскую" ўспомнілі. Зрэшты, дамо спякоту!

 

30 кастрычніка ў мінскім клубе Re:Рublic (Прытыцкага, 62) пройдзе

канцэртная прэзентацыя дыска гурта Re1ikt "Рэкі прабілі лёд". Таксама

удзельнічаюць гурты РОКАШ (клубная прэзентацыя альбома "Запалі

агонь"), PARTYZONE (прэзентацыя альбома "Падаць і узлятаць") і UNIA.

 

Даведкі: 6490888, 017 - 3103142

 

Кошт квіткоў:

25 000 - першыя 100

30 000 - астатнія, папярэдне

35 000 - у дзень канцэрту, танцпол

45 000 - месца за столікам

 

Кропкі продажу: клуб re:public, пераходы Я.Коласа, Гум, ГЦ Купалаўскі,

19 кропка, ГЦ Рыга, 18 кропка і інш.

Эльжбэта