22 лістапада - Свята беларускай дуды ў клубе RE:PUBLIC
Свята беларускай дуды і святкаванне дня народзінаў лідэра гурта "Стары Ольса" Змiцера Сасноўскага адбудзецца 22 лістапада ў клубе RE: PUBLIC (вул. Прытыцкага, 62).
У гэты вечар выступіць гурт "Стары Ольса", Testamentum Terrae i Тодар Кашкурэвiч.
А таксама ў праграме мерапрыемства выстава, прысвечаная дудзе. Увазе гледачоў будуць прадстаўлены фота дудараў мінулага і сучаснасці, некалькі відэа-фрагментаў пра дуды (інтэрв'ю з Тодарам Кашкурэвічам і фрагмент з фільма Змiцера Сасноўскага "Старадаўнія інструменты Беларусі").
Гурт "Стары Ольса" адыграе лепшыя песні. Прагучаць усе хіты! А таксама новыя песні, якія музыкі гралі толькі некалькi разоў. Музыкi зараз працуюць над творамi з Полацкага сшытка.
Гурт Testamentum Terrae будзе граць творы новага праекта гурта з музыкам Нікітай Седзенковым і студыяй Hi-end records. Музыкi змяшалi такія цікавыя інгрыдыенты як фольк і сучасную электронную музыку і назвалі гэтую сумесь PAWA.
Музыкi кажуць, што 22 лiстапада зайграюць не старае абкатанае, а больш новых і цікавых песен з другога альбома.
Канцэрт пройдзе з танцавальнай падтрымкай тэатраў - Яварына, Фламея i Гiстарыён.
Вас чакае сапраўднае свята сярэднявечнай музыкі і танцаў!
Будзь з намі!
Таньчы з намі!
Сярэднявечная дыскатэка!
Анонс:
22 лістапада. клуб RE:PUBLIC. 19.00. СВЯТА ДУДЫ! СЯРЭДНЯВЕЧНАЯ ДЫСКАТЭКА! ДЗЕНЬ НАРОДЗІНАУ ЗМІЦЕРА САСНОЎСКАГА!
Удзельнічаюць: СТАРЫ ОЛЬСА, TESTAMENTUM TERRAE, ТОДАР КАШКУРЭВІЧ і інш. На канцэрце пройдзе выстава, прысвечаная беларускай дудзе.
Кошт квіткоў:
35 000 - першыя 100
40 000 - астатнія
45 000 - у дзень канцэрта, танцпол
65 000 месца за столікам
Кропкі продажу: пераход Коласа, пераход Гум, ГЦ Купалаўскі, 19 кропка, ГЦ Рига, 18 кропка, клуб re:public і інш
Даведкі: 6490888, 017 - 3103142
Канцэрт ладзіцца пры падтрымцы Цэнтра Явар.
Елiзавета Тапчэўская

