
Тыдзень дударскай музыкі.
26 студзеня.Мінск.
27 студзеня. Брэст.
28 студзеня. Гомель.
Дуда (валынка) – адзін з найбольш архаічных музычных інструментаў, пашыраны на аграмадных абшарах ад Ішпаніі да Індыі. Кожная краіна мае свой тып дудаў, якія адрозніваюцца як канструкцыяй і спецыфічным тэмбрам. На тэрыторыі Беларусі дуда вядомая з глыбокай старажытнасці. Дуда справядліва магла б стаць сімвалам нашай краіны, накшталт дуды (bagpipe) у Шатландыі, настолькі яна была вядомая і блізкая кожнаму беларусу.
Дуда – духавы язычковы інструмент, які згадваецца ў старабеларускай літаратуры ўжо з XV стагоддзя. Выраб яе лічыўся справай сакральнай. У XIX стагоддзі дуда стала адным з самых папулярных беларускіх інструментаў. Тып “беларускай” дуды быў пашыраны не толькі на тэрыторыі ўласна Беларусі, але і ў Літве і Латвіі.
Чытаць далей…

7 студзеня. Палац культуры ветэранау. (Я.Купалы,
21). 19.00.
Cвяточны канцэрт з удзелам зорак
акустычнай музыкі:
Таццяна Беланогая, Зміцер Бартосік, Андрэй Хадановіч, Эдуард Акулін,
Андрэй Плясанау, Аляксей Галіч
Каляды, бадай, самае ўлюбёнае сьвята для ўсіх людзей зямлі. Калі нехта можа не заўважыць, напрыклад, Дзень Радыё ці нават чыйсьці дзень нараджэньня, дык забыць пра Каляды проста немагчыма: людзі зьбіраюцца разам, танчаць, гуляюць у калядныя гульні, сьпяваюць (ці проста слухаюць) калядныя песьні.
Беларусам на Каляды пашанцавала нават двойчы, бо наша поліканфэсыйнасць прывяла да таго, што сьвята Божага нараджэньня сьвяткуецца і паводле старога календара, і паводле новага. І вось 7 студзеня менскі Палац Вэтэранаў запрашае на неверагодны акустычны калядны канцэрт, які да ўсяго іншага будзе й прэзэнтацыяй унікальнага фанаґрафічнага выданьня – CD Данчык «Калядныя песьні».
Чытаць далей…

КАЛЯДНЫ ФЭСТ
Усе рок-зоркі толькі у нас!
СТАРЫ ОЛЬСА
ZNICH
LITVINTROLL
Кошт квіткоў:
45 000 - першыя 100
50 000 - 55 000 - астатнія, папярэдне
70 000 - месца за столікам+кампакт-дыск у падарунак!
Усім у святочных касцюмах - прыемныя падарункі ад арганізатарау!
Даведкі: 6490888
Кропкі продажу: клуб RE: PUBLIC, пераход Я.Коласа, пераход Гум, ГЦ
Купалаўскі, 19 кропка, ГЦ Рыга, 18 кропка і інш.
Чытаць далей…
Свята беларускай дуды і святкаванне дня народзінаў лідэра гурта "Стары Ольса" Змiцера Сасноўскага адбудзецца 22 лістапада ў клубе RE: PUBLIC (вул. Прытыцкага, 62).
У гэты вечар выступіць гурт "Стары Ольса", Testamentum Terrae i Тодар Кашкурэвiч.
А таксама ў праграме мерапрыемства выстава, прысвечаная дудзе. Увазе гледачоў будуць прадстаўлены фота дудараў мінулага і сучаснасці, некалькі відэа-фрагментаў пра дуды (інтэрв'ю з Тодарам Кашкурэвічам і фрагмент з фільма Змiцера Сасноўскага "Старадаўнія інструменты Беларусі").
Гурт "Стары Ольса" адыграе лепшыя песні. Прагучаць усе хіты! А таксама новыя песні, якія музыкі гралі толькі некалькi разоў. Музыкi зараз працуюць над творамi з Полацкага сшытка.
Чытаць далей…
30 лістапада бярозаўскі гурт B:N адсвяткуе
сваё дванаццацігоддзе. Праўда, у гэты час музыкі плануюць шчыльна займацца
запісам новага трэцяга па ліку студыйнага альбома, таму традыцыйные святкаванне
канцэртам у Мінску перанеслі на 20 лістапада ў клуб Re:Publik.
Гурт адыграе двухгадзінны сэт, складзены са старых песень і некаторых новых
кампазіцый. На разагрэве выступяць Akute – сябры гурта. А ўжо
пасля канцэрта B:N засядзе ў студыі, бо матэрыялу на дыск хапае.
"Мы дамовіліся са студыяй гурта IQ48
"Таксафон", што пасля нашага канцэрта мы едзем на
туды і пачынаем, – кажа вакаліст гурта Алесь Лютыч. – 11
песень плюс бонусы – песні, якія не трапілі ні ў адзін альбом. Мабыць, там
будуць нейкія каверы, паглядзім".
Чытаць далей…

4 лістапада на музычных лэйблах «БМА» i «Vigma» адбудзецца рэліз новага альбому HMR гурта «марс-року» IQ48.
Чаму такая назва.
HMR — абрэвіятура ад Heavy Metal Rock. Менавіта так напрыканцы 1980-х —пачатку 1990-х гадоў XX стагоддзя «прасунутая» моладзь азначала практычна ўсю больш-менш цяжкую рок-музыку, ня толькі метал у яго кананічным выглядзе. Як раз тады сфармаваўся музычны і жыццёвы светапогляд хлапцоў з IQ48, а таксама пабачылі свет культавыя музычныя альбомы, якія змянілі эпоху i людзей. Такім чынам, HMR — даніна павагі тым часам і той музыцы, так мовіць, вяртанне да каранёў ну і, канешне, самаіронія.
Даведкі па тэлефоне +375 29 649 08 88, +375 17 310 31 42.
Чытаць далей…

30 кастрычніка ў мінскім клубе Re:Рublic (Прытыцкага, 62) пройдзе канцэртная прэзентацыя дыска гурта Re1ikt "Рэкі прабілі лёд". Таксама удзельнічаюць гурты РОКАШ (клубная прэзентацыя альбома "Запалі агонь"), PARTYZONE (прэзентацыя альбома "Падаць і узлятаць") і UNIA.
Мы паразмаўлялі з лідэрам гурта PARTYZONE Яўгенам Цiлiкаовым і даведаліся, што новага цяпер адбываецца ў гурце.
Чула, што змяніўся склад, хто зараз грае ў гурце?
Склад "схуднеў": у групе цяпер адзін гітарыст (я) і няма клавішніка. Бас-гітарыста Алега Клімчанка замяніў Іван Давыдаўскі.
Чаму адбыліся змены ў складзе?
Я мяркую, банальная цякучка кадраў - інтарэсы і прыхільнасці, а таксама ўмовы ўдзелу ў калектывах мяняюцца, музыкі зыходзяць і прыходзяць.
Бывае, калі разам каманду звязвае не музыка, а сяброўства, тады сітуацыя пагражае поўным развалам, у Partyzone іншая сітуацыя - нікога сілай (пераканання) не стрымліваем.
Даведкі: 6490888, 017 - 3103142
Чытаць далей…

Лэйбл «БМАgroup» у супрацы з «Prynamsi records» выдаў у 2006 годзе
паўторнае выданьне на адным CD двух найлепшых альбомаў
(«Мой дом», «Ускраіна») полацкага гурта 80-х «Мясцовы час». Ёсць ідэя працягнуць сэрыю такіх двайнікоў рээдыцыяй
яшчэ двух шэдэўраў «МЧ», якія называюцца «Слота» і «Халі-Ґалі». Апошні з
названых ужо падрыхтаваны да выданьня, але… Выдаўцы зьвяртаюцца да мэляманаў
старой загартоўкі, якія захавалі касэтную або лічбавую вэрсію той жа «Слоты»,
узяць удзел у праекце аднаўленьня нацыянальнай рок-спадчыны.
Маеш цікавыя рарытэты, падары ім шанц новага жыцьця. Пільнаму калекцыянэру
ґарантаваны асобнік новага выданьня. Пішыце лісты з прапановамі на адрас: fanclubbudzma@gmail.com Тэлефон 649 08 88.
Чытаць далей…
31 сакавіка ў малай залі к/з Мінск пройдзе сумесны канцэрт зорак
аўтарскай песьні, беларукіх бардаў Змітра Бартосіка, Сяржука
Сокалава-Воюша, Андрэя Плясанава.
Росквітам беларускай бардаўскай песні называюць 80-я гады, калі зазьялі
імёны Алеся Камоцкага, Сяржука-Сокалава-Воюша, Віктара Шалкевіча,
Вальжыны Цярэшчанкі. У 90-х зьявіліся новыя імёны, узмацнілася сувязь
бардаўскай песьні з папулярным рок-жанрам (Зьміцер Сідаровіч стварыў
гурт «Камэлот», а Эдуард Акулін пакінуў гурт «БАСКІ» і г.д.). А
некаторыя артысты здолелі нават сумяшчаць жанры, таленавіта праяўляючы
сябе і ў рок-музыцы, і ў бардаўскай песьні, як, напрыклад, Андрэй
Плясанаў.
Чытаць далей…
30 сакавіка а 18.00 па адрасу, Машэрава, 8 адбудзецца сустрэча з аўтарам
кнігі «Rock on-line» Вітаўтам Мартыненкам. У сустрэчы возьмуць удзел
беларускія музыкі, адбудзецца канцэрт. Уваход вольны!
Паводле рэйтынґу музычных выданьняў штотыднёвіка «Новы час» за 2010 год у
тройку лепшых трапіла новая кніга Вітаўта Мартыненкі «Rock on-line»,
прапанаваная выдавецтвам «Каўчэг», на жаль, мізэрным накладам 50
асобнікаў. Але ўвесь той наклад, дзякуй Богу, імгненна разыйшоўся
паводле папярэдніх замоваў. І вось пачатак вясны азнаменаваўся слушным
вынікам клопату прафэсійных мэнэджараў, якія дадалі на рынак
дзесяцікротнае павелічэньне колькасьці асобнікаў.
Зрэшты, дзівосы вышэйшай матэматыкі рэйтынґаў лёгка растлумачыць сам
факт, што папяровы варыянт кнігі зьяўляецца ўсяго толькі варыянтам
канцэптуалізацыі актыўнага сеціўнага жыцьця папулярнага музычнага
крытыка, якога мэляманы ведаюць паводле сумесных з А. Мяльґуем
канцэптуальных фаліянтаў «Праз рок-прызму», «222 альбомы беларускага
року», якія атрымалі шырокі розгалас у прэсе, былі ўшанаваныя рознымі
адзнакамі адмыслоўцаў.
Чытаць далей…