Слухай сваё!

“Рок-салідарнасьць” са Зьмітром Вайцюшкевічам!

Грамадзкая кампанія "Рок-салідарнасць" запрашае: 23 мая, серада,
на управе БНФ, па адрасу Мінск, Чарнышэўскага, 3 (недалёка ад метро
Акадэмія навук) пройдзе творчая сустрэча са Зьмітром Вайцюшкевічам. У
праграме – акустычны канцэрт, адказы на пытанні, конкурсы, дыскусія на
актуальныя праблемы беларускай рок-музыкі.і шмат іншага і цікавага!
Уваход вольны! Пачатак 19.00

Чытаць далей…

Гурту «Znich» ужо 17 год. Святкуйма 31 траўня!

31 мая ў клубе Re:public (Прытыцкага. 62) лідэры беларускай метал-фольк сцэны гурт ZNICH з вялікім сольным канцэртам “Лепшае за 16 год і эксклюзіўныя песьні”

Дзіўна назіраць за лябірынтамі часу, але заплянаваны на 31 травеня канцэрт гурта «Znich» у клюбе «Re:Public» нават мне нагадаў толькі ўлюбёны выраз майго бацькі: «Дзе мае 17 год?» А якраз крыху больш, гадоў 18 таму да мяне, маладога журналіста адной з моладзевых ґазэтаў, завітаў гэткі няўрымсьлівы стыльны юнак-нефармал і заявіў: «Мне падабаецца ваш "Нотны аркуш", мы з сябрамі з захапленьнем яго чытаем, і вось вырашылі стварыць беларускамоўны рок-гурт». Я выявіў захапленьне слушным пачынам, бо на роднай мове гуртоў тады было нібы пальцаў на руцэ. Але хлопец усё тоіў у сабе нейкую перасьцярогу. І вось насамрэч гаворыць: «Але мы мэтал вырашылі граць…» Зразумеўшы трывогу творчай асобы ў краіне, дзе сама рок-музыка яшчэ надоечы была пад забаронай, а пра новую пошасць heavy-metal і гаварыць забаранялася, я пасьпяшаўся засьведчыць, што сам не прыймаю забаронаў у творчасьці: «Цудоўна! А хто тэксты ў вас піша?» Адказ зьбянтэжыў нават мяне: «Ніхто, мы плянуем базаваць нашу творчасць на фальклёры». І я ўздрыгануўся, бо за савецкім часам нам навязваўся фальклёр у выглядзе калгасных папевак перастаркаў кшталту «Мяне мілы разьлюбіў, я сяджу і плакаю…», што ніяк не вязалася з экстрымам, ґроўлінґам і скрымінґам. Але толькі папярэдзіў: «Абы не атрымалася безґустоўшчыны».

Чытаць далей…

Фэст "Наш Ґрунвальд" у комплексе "Дудуткі"

IV міжнародны фэстиваль сярэднявечнай культуры й музыкі "Наш Ґрунвальд", прысьвечаны 602-й гадавіне вялікай Ґрунвальдзкай бітвы, адбудзецца 20-22 чэрвеня 2012 года на тэрыторыі Музэйнага комплексу "Дудуткі" (Менская вобласць, Пухавіцкі раён, в. Пціч)!У праґраме фэстывалю:

• конны й пешы рыцарскія турніры
• бугурты (масавыя змаганьні рыцараў)
• турнір лучнікаў
• рэканструкцыя  бою
«Ґрунвальдзкая бітва»
• горад майстроў
• гандлёвыя шэрагі
• конкурс вогневага шоў

• выступы танцавальных і тэатральных калектываў
• рок і фольк канцэрты

• сярэднявечныя атракцыёны й забавы на ўсялякі ґуст для гасьцей і гледачоў фэстывалю!

Чытаць далей…

«Дударскі фэст-2012» Фестываль валынкі. 27 i 29 красавіка ў Мінску

Дударскі фэст-2012 — адзінаццаты па ліку міжнародны фестываль, які
прысвечаны такому старадаўняму інструменту як дуда (валынка). У 2012
годзе дударскі рух Беларусі прыйшоў да смелых эксперыментаў у
спалучэнні традыцыйных інструментаў і электроннай музыкі — праект
«Пава», DJ Павел Бальцэвіч, новая праграма гурта LitvinTroll новая
праграма гурта Кашлаты Вох і інш. Зноў на сцэне з’явяцца дзеці — гурт
з Івянца «Рарог». Упершыню прыедзе дудар з Украіны — Віктар Лявіцкі.
Традыцыйна будуць выступаць музыкі з Польшчы — упершыню на Беларусі
гурт Tryzna. Упершыню на сцэне малады беларускі гурт «Тутэйшыя».

Чытаць далей…

«Hard Life – Heavy Music» вяртаецца

«Hard LifeHeavy Music» многія называюць найбольш пасьпяховым музычна-выдавецкім праектам у Беларусі (рэґулярны выпуск альбомаў, маштабныя канцэрты ў розных гарадах краіны). Як і ўсялякая пасьпяховая ініцыятыва, ён мае й ляґічныя першакрыніцы, і стыхійныя ўплывы.

Прад’юсарская ініцыятыва «БМАgroup», узьнікшая зь сярэдзіны 90-х пад дахам Таварыства Беларускай Мовы, пачынала сьпярша з касэт і поп-складанак на роднай мове, а займацца элітарнымі відамі мастацтва пабойвалася, каб не загнаць саму мову ў тупік (хай сабе й элітны). І ўсё ж адмыслоўцы прыкмецілі, што стылістычна акрэсьленыя альбомы карыстаюцца ў нас значна большым попытам, чым маскультаўскі нос па ветру. Каб спраўдзіць адкрыцьцё, была задумана сэрыя складанак пад умоўнай назвай «Энцыкляпэдыя Рок-стыляў». Пільна падрыхтаваныя CD-кампіляцыі «Hard LifeHeavy Music», «Hardcoreманія: чаду!», «Пасадзіў Dead Rapку/Rap Not Dead» выклікалі такі шалёны попыт, што «БМАgroup» забыў на ўсе свае «надзеі і апоры» кшталту «Вольных танцаў», сьвяточных складанак, а заняўся найпасьпяховейшым з пасьпяховых – «Hard LifeHeavy Music».

Чытаць далей…

Грамадская кампанія «Рок-салідарнасць» працягвае творчы конкурс “White strikes”.

Яго мэта – падбадзёрыць забароненых беларускіх рок-музыкаў і засароміць чыноўнікаў, якія ва ўпор не бачаць “чорных спісаў” пад сукном сваіх працоўных сталоў.

Творчы конкурс у падтрымку забароненых музыкаў і супраць “чорнаспіснага” самаўпраўства называецца “White strikes”. “Вы што!!! Мы ні ў якім выпадку не мелі на ўвазе якія-небудзь страйкі. Толькі творчасць. Мы за мір і гумар! А наконт сугучнасці назваў конкурса і вядомай групы “White stripes”… Спадзяюся, Мэггі і Джэку Уайтам пасля нашай ініцыятывы ўсё ж выдадуць беларускую візу”.

 Аўтары конкурса падкрэсліваюць: галоўнае ў працах – ніякага негатыву, слёз са стогнамі і абразаў людзей. Толькі ядроны гумар, выпальваючы сарказм і бранябойны крэатыў: “Мы за рок-зорак і супраць культурнага цемрашальства. Рок, салідарнасць, вясна, каханне – гэта тое, што ніхто не можа забараніць!”.

Чытаць далей…

«Re1ikt» рыхтуе новы канцэртовы DVD

Беларускі post-metal-гурт «Re1ikt», альбом «Рэкі прабілі лёд» якога лэйбл «БМАgroup» выдаў у 2011 годзе, рыхтуецца да выхаду другога live-DVD. Здымкі праходзілі на канцэрце-прэзэнтацыі згаданага альбома ў менскім клюбе «Re:Public» 30 кастрычніка 2011 года (гл. адпаведныя тэксты аўтараў нашага сайту ў рубрыках «Навіны» і «Рэцэнзыі»).

Паводле заяваў саміх музыкаў, гэтым DVD яны хочуць скончыць стары пэрыяд гурта «Re1ikt» і пачаць новы, бо той канцэрт быў апошнім выступам з былым вакалістам каманды. Цяпер калектыў рыхтуе новы матэрыял і працуе, адпаведна, з новым фронтмэнам, які хутка будзе прадстаўлены слухачам. Рэліз атрымаў працоўную назву «Крыгаход» («Kryhachod»).

Чытаць далей…

«Йо-Ма-Йо»: жывая акустыка гурта «P.L.A.N.»!

Гэтага канцэрту вельмі многія даўно чакалі, бо адна з самых слухабэльных рок-каманд Беларусі без аніякіх «чорных сьпісаў» надта рэдка сустракаецца на афішах. І вось калі ласка: 15 сакавіка 2012 году рок-клюб «Йо-Ма-Йо», які працуе ў Палацы Культуры МТЗ, запрашае на акустычны канцэрт гэтых унікальных артыстаў, аўтараў шасьці разнастайных па мэлядызму й паэтычным напаўненьні альбомаў.

Імя лідэра гурту «P.L.A.N.» Андрэя Плясанава памятаюць яшчэ беларускія бітнікі рубяжа 1960/70-х гадоў, калі ён быў сярод арґанізатараў і ўдзельнікаў першых біт-фэстываляў у Менску (ён апярэдзіў нават Woodstock).

Чытаць далей…

Wiktar Szałkiewicz zagra Korczaka

Як паведамляе польская ґазэта «Kurier Poranny» (28.02.2012), беларускі актор, паэта й бард, артыст Гарадзенскага абласнога тэатра лялек, пераможца фэстывалю «Бардаўская восень» у Бельску Падляскім і «БАСовішча» ў Гарадку, кавалер польскага Ордэна Ўсьмешкі Віктар Шалкевіч будзе адным з выканаўцаў галоўнай ролі ў м’юзыкле «Korczak», прысьвечаным жыцьцю выдатнага польскага казачніка Януша Корчака (на беларускую мову перакладаліся ягоныя гісторыі пра Караля Мацюся).

Дык вось якую навіну аб нейкім творчым посьпеху затоіў Віктар Шалкевіч на нядаўняй аншляґавай прэзэнтацыі свайго апошняга альбому «Шчасьлівая сямёрка» ў сталічным Палацы культуры БелТГ! А пытаньні ж былі настойлівыя зь перапоўненай залі. Аказваецца, яшчэ з кастрычніка 2011 году ў Польшчы распачаліся пільныя кастынґі, а канкурэнцыя была такая, што загадзя казаць аб выніках уяўлялася небясьпечным.

Чытаць далей…

24 лютага, клуб Re:public: Вялікі канцэрт гурта РАЗБІТАЕ СЭРЦА ПАЦАНА!

24-га лютага у клубе RE: PUBLIC адэпты зульфійскай секты, апошнія менестрэлі меладраматычнага пост- року, гурт Разбітае Сэрца Пацана прэзентуе свой першы максі- сінгл з сакраментальнай назвай Ч/Б, які умоўна будзе падзяляцца на дзве часткі ; чорную і белую. У першую частку увойдуць чатыры новыя песні і тры будуць на другой. Гэтай працай музыкі хацелі закрануць тэму дуалістычнасці сьвету, каб даведацца ці удалося ім гэта, прыходзь на вялікі канцэрт-прэзентацыю у RE : PUBLIC. Неўтаймаваная энергія і драйв, шоў-падтрымка экцэнтрычнага дэнс-шапіто ЭВМ, відэа інсталяцыі, сюрпрызы і катарсіс гарантуюцца!

Кошт квіткоў:  40 000 - першыя 100; 45 000 - астатнія, папярэдне; 50 000 - у дзень канцэрта, танцпол; 65 000 - месца за столікам + кампакт-дыск у падарунак!

Даведкі: 6490888
Кропкі продажу квіткоў: пераход Я.Коласа, пераход Гум, ГЦ Купалаўскі. 19 кропка, ГЦ Рыга, 18 кропка, клуб Re:public і інш.

Чытаць далей…

download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5